Інструкцыя карыстальніка гульні
Рэч Паспалітая

1. Галоўныя прынцыпы гульні

Гульня з'яўляецца інтэрактыўнай гістарычнай віктарынай, якая распавядае аб гісторыі Рэчы Паспалітай ад моманту яе паўстання і аж да канца існавання. Гульня мае на мэце азнаямленне гульцоў з гістарычным зместам і заахвочванне да паляпшэнне ведаў аб культуры, традыцыях і гісторыі краін, якія ўваходзілі ў склад былой Рэчы Паспалітай.

Гульня з'яўляецца бясплатнай і даступна онлайн па адрасе: http://rp1569.com і гуляць у яе можа кожны. Праект быў зроблены ў флэш-тэхналогіі для забеспячэння максімальна магчымай даступнасці.

Мэта гульца адказаць на максімальную колькасць пытанняў у гульні. Пасля праходжання кожнага ўзроўню, гулец атрымае адзін з атрыбутаў шляхціча. Галоўнай задачай з'яўляецца сабраць усе атрыбуты і дыплом надання шляхецтва.

2. Карыстанне гульнёй

Пасля ўваходу на сайт, першае, што мы бачым гэта экран загрузкі гульні, які паказвае, колькі рэсурсаў гульні яшчэ не загружаныя. Трэба пачакаць некаторы час, як правіла, не больш за некалькі секунд. У рэшце рэшт, з'яўляецца экран выбару мовы. На сённяшні дзень гульня падтрымлівае 3 мовы: польскую, беларускую і англійскую. Каб выбраць мову, трэба націснуць на адпаведную таблічку з назвай мовы. Як толькі мы гэта зробім, мы будзем перанесены ў галоўнае меню гульні, дзе будуць даступны наступныя опцыі:

a) Распачаць гульню
b) Найлепшыя вынікі
c) Аўтары
d) Дапамога
e) Дадаткі

Выбар опцыі пачатку гульні перанясе нас да наступнага экрану, на якім будзе прапанавана ўвесці імя. Уведзеныя імёны будуць выкарыстоўвацца для стварэння спісу найлепшых вынікаў пасля заканчэння гульні. Пасля ўводу імя, трэба яго зацвердзіць націскаючы клавіш Enter. На актуальным экране мы пабачым герб, які паказвае інфармацыю аб бягучым узроўні - злева і нашу постаць - справа. Націск любога клавіша распачне ўзровень. У цэнтры экрана, мы бачым скрутак, на якім напісана пытанне разам з наяўнымі адказамі. Клік мышы на той ці іншы адказ зацвердзіць яго выбар. У верхняй левай частцы экрана ёсць гадзіннік, які адмярае час. Чым хутчэй мы адкажам на пытанне, тым больш мы атрымліваем талераў. Талеры з'яўляюцца адзінкай у гульні, якая акрэслівае наш вынік. Паказчык колькасці сабраных талераў размешчаны па правы бок экрана, разам з індыкатарам бягучага пытання. У левым ніжнім куце мы можам убачыць колькасць правільных і няправільных адказаў.

Опцыя Найлепшыя вынікі будзе паказваць актуальны спіс гульцоў, якія сабралі найбольшую колькасць талераў. У спіс гулец будзе уключацца аўтаматычна пасля заканчэння гульні, калі збярэ дастатковую колькасць талераў.

Клікнуўшы на опцыю Аўтары мы ўбачым спіс стваральнікаў гульні, якія ўнеслі свой уклад у стварэнне прадукту, які мы з задавальненнем прадстаўляем Спадарству.

Опцыя Дапамога утрымлівае кароткую інфармацыю, у якой мы знойдзем парады аб тым, дзе шукаць гістарычныя веды, неабходныя для вырашэння пытанняў у віктарыне і іншую інфармацыю.

Выбар опцыі Дадаткі накіруе нас на старонку, дзе будзе можна знайсці дадатковыя матэрыялы далучаныя да гульні яе аўтарамі. Сярод іх знойдуцца шпалеры для працоўнага стала, музыка выкарыстаная ў гульні і нарэшце нататкі падрыхтаваныя беларускімі гісторыкамі.

3. Іншая інфармацыя

У выпадку ўзнікнення праблемаў з гульнёй, або калі ў Спадарства з'явяцца заўвагі / пажаданні, ці проста Спадарства жадала бы падзяліцца сваім меркаваннем аб гульні, калі ласка карэспандуйце на адрас: info@imaginalis.com.